БСИ в соц. сетях

Новости

09.11.2014: 15 лістапада - Вялiкi дабрачынны канцэрт-акцыя у падтрымку людзей з псiхiчным захворваннем

Мінскі клубны дом “Адкрытая душа” – першы клубны дом у нашай краіне, які працуе па гэтай мадэлі, галоўны прынцып якой – прыняцце чалавека, як асобы, а не як хворага інваліда. У клубным доме людзі з псіхіятрычнымі праблемамі набываюць новыя веды, удзельнічаюць ва ўсіх справах “Адкрытай душы” на роўных з кіраўніцтвам, займаюцца творчасцю, разам праводзяць вольны час і проста сустракаюцца, каб пазбегнуць адзіноцтва.

15 лістапада у 18 гадзiн беларускія музыкі, паэты ды тэатралы збіраюцца ў сталічным SHAKA bar з мэтай зладзіць вялікі канцэрт “Жоўты дом”. Будзе граць музыка, будуць чытацца вершы ды адбывацца тэатральныя перфомансы. Будзе вольны ўваход. Таму што мы прапануем замест таго, каб плаціць грошы за квіток, прынесці на канцэрт штосьці, што патрэбна для Клубнага дома “Адкрытая душа”:

Для творчасці: папера, розныя фарбы, кардон, пластылін, адрэзы тканіны, алоўкі ды іншыя прадметы, якія, на ваш погляд, згадзяцца для творчасці.

Для кухні: кава, гарбата, цукар, крупы, бульба, морква і інш.

Для дабрабыту: тэхніка, адзенне, музычныя дыскі і інш.

Все новости

поделиться ссылкой: